Без заголовка
Добрага здароўя!
З вялікаю зацікаўленасьцю і павагаю сачу за Вашай творчасьцю. Рэч у тым, што сам займаюся нечым падобным, але ўласьцівая мне абыякавасьць дазваляе хіба назіраць за працэсам, а не аналізаваць яго, як тое робіця Вы з вартай парайманьня лёгікаю і паслядоўнасцю. Магчыма Ваша здзіўленьне выкліча тое, што мой допіс зроблены не па расейску. Але я раблю гэта наўмысна, каб Вы маглі поўнасьцю стаць на месца чытача Вашых тэкстаў, бо я, напрыклад, пачуваюся гэнак, быццам чытаю тэкст на нейкай знаёмай мове, але мушу яго сам сабе перакладаць. Гэтая праблема вельмі істотная, на маю думку, бо пастаноўка мэтаў, найчасцей, адбываецца на натуральнай мове. І мэты ў Вашай працы, наогул, падаюцца мне найбольш уражальнай часткаю.